Сёння ў Мінску пройдзе "Чарнобыльскі шлях"

УладыФота Сяргея Гудзіліна дазволілі яго ў поўным аб’ёме. Збор удзельнікаў каля Акадэміі навук а 18-й, пачатак шэсця а 18.30.

Улады дазволілі яго ў поўным аб’ёме. Збор удзельнікаў каля Акадэміі навук а 18-й, пачатак шэсця а 18.30.

Сёлета ў аргкамітэт «Чарнобыльскага шляха» ўвайшлі прадстаўнікі розных палітычных сілаў — БНФ, «Малады фронт», БХД, зялёныя. Узначаліў аргкамітэт прафесар фізікі Юр ы Хадыка.

Дэманстранты пройдуць вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, што ля Парку дружбы народаў, дзе адбудзецца жалобны мітынг. Галоўнай тэмай «Чарнобыльскага шляха» сёлета стане патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС. Але будуць уздымацца і іншыя актуальныя пытанні. Напрыклад, палітвязняў.

Мінгарвыканкам перашкод арганізатарам чыніць не стаў, як і з Днём Волі, усе пункты заяўнікаў былі задаволеныя.

Праўда, перад акцыяй прайшлі затрыманні маладафронтаўцаў. На 10 сутак асуджаная Наста Шулейка, на Акрэсціна Павел Сяргей. У Касі Галіцкай дома прайшоў ператрус.nn.by