5 дакументальных фільмаў да 26-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы

Адчуваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларусы будуць яшчэ 1600 гадоў. Такі перыяд паўраспаду радыю. Да 26-х угодкаў экалагічнай катастрофы «Белсат» паказвае пяць дакументальных фільмаў.

Адчуваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларусы будуць яшчэ 1600 гадоў. Такі перыяд паўраспаду радыю. Да 26-х угодкаў экалагічнай катастрофы «Белсат» паказвае пяць дакументальных фільмаў:
Фільм «Дзень памінання» паказалі 24 красавіка, а 21:40. Стужка распавядае пра вёску Будзішча, у якой пасля адсялення засталіся жыць толькі некалькі старых і хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі. Толькі на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішчы: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, узгадаць, як японскі рэжысёр Сэіці Мо’тохасі зрабіў некалькі вялікіх фільмаў пра Будзішча (самы вядомы і адзначаны – «Аляксей і крыніца»).
Наступным будзе трыпціх Паўла Шаўчука пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Фільм першы «Дарога да пекла» (25 красавіка, 18:13) прысвечаны прычынам трагедыі ды злачыннаму бяздзеянню ўладаў. Прайшло шмат гадоў, але палітыка ўладаў не змянілася. Чаму так адбываецца? Каму выгаднае такое становішча?

«Дарога да пекла. Атрута» (26 красавіка, 18:10). У выніку неэфектыўнае палітыкі радыяцыйная атрута распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі разам з харчовымі вырабамі. На забруджаных тэрыторыях развіваюць сельскую гаспадарку, людзі збіраюць грыбы і ягады. Адсутнічае эфектыўны маніторынг. Чаму гэтак адбываецца? Што трэба рабіць, каб зменшыць небяспеку для здароўя?

«Напраменяваныя хлуснёю» (27 красавіка, 18:10). Аўтары фільму апавядаюць пра палітыку дэзінфармацыі, якую савецкія ўлады ажыццяўлялі ў дачыненні насельніцтва Беларусі пасля катастрофы. Мы даведваемся пра тое, як фальсіфікавалі рапарты аб стане пагрозы для здароўя жыхароў паўднёва-ўсходняй часткі Беларусі, і пра тое, як апрамененыя харчы са згоды кіраўніцтва Кампартыі Беларусі размяркоўвалі па гандлёвых пунктах. Фільм апавядае пра жахлівую хлуслівасць савецкай сістэмы масавай інфармацыі, якая прывяла да таго, што мільёны людзей страцілі здароўе.

«Чарнобыльскія званы» (26 красавіка, 21:50) – спроба адказаць на пытанне, што ж здарылася 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Фільм быў зняты праз 10 гадоў пасля аварыі, але не страціў актуальнасці да сёння. Чарнобыльскія званы б’юць і цяпер – як напамін чалавеку пра тое, што безадказныя крокі некалькіх асобаў прывялі да глабальнай трагедыі.

Болей інфармацыі і трэйлеры фільмаў на сайце тэлеканалу «Белсат».


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение