Еўрапейскія паслы вяртаюцца ў Беларусь

Першым у Мінск раніцай 25 красавіка вярнуўся шведскі пасол Стэфан Эрыксан.

Першым у Мінск раніцай 25 красавіка вярнуўся шведскі пасол Стэфан Эрыксан.

Стала таксама вядома, што пасол Літвы Эдмінас Багдонас ужо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе літоўскага МЗС, "атрымана пацвярджэнне, што Багдонас перасек мяжу", зараз ён накіроўваецца ў Мінск. Паводле інфармацыі Польскага радыё, на шляху ў беларускую сталіцу таксама знаходзіцца пасол Польшчы Лешак Шарэпка. Час прыбыцця кіраўнікоў дыпмісій іншых краін Еўрасаюза па-ранейшаму невядомы. У прадстаўніцтве ЕС і пасольствах сітуацыю не каментуюць, абяцаючы даць інфармацыю ўжо пасля прыезду дыпламатаў. Вядома, што 27 красавіка ў Мінск плануе вярнуцца пасол Чэхіі Іржы Карас — пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю беларускай службе "Радыё Свабода". На гэтым тыдні таксама чакаецца прыезд пасла Германіі Крыстафа Вайля, заявілі БелаПАН у дыппрадстаўніцтве ФРГ.

Нагадаем, некалькі дзён таму брусельскае выданне EUobserver са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў ЕС паведаміла, што першымі ў Мінск павінны вярнуцца кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора і пасол Польшчы Лешак Шарэпка, якім беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі пакінуць краіну для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. На такі крок Мінск пайшоў пасля таго, як Савет міністраў ЕС прыняў рашэнне аб пашырэнні санкцый ў дачыненні да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза. 23 красавіка Савет міністраў замежных спраў ЕС абмеркаваў беларускае пытанне на пасяджэнні ў Люксембургу. Савет вітаў вызваленне апазіцыйных палітыкаў Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, падкрэсліўшы пры гэтым неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Паводле інфармацыі польскага агенцтва ПАП, падчас пасяджэння міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў асцярогу, што вяртанне паслоў у Мінск можа быць выкарыстана Аляксандрам Лукашэнкам у прапагандысцкіх мэтах. Літоўскі міністр прапанаваў ЕС выступіць з заявай наконт вяртання дыпламатаў у Беларусь, аднак, мяркуючы па ўсім, гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўдзельнікаў пасяджэння.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение