Пуцін загадаў пашырыць узаемадзеянне з Беларуссю

Адным з першых дакументаў новага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які ўступіў на пасаду 7 траўня, стаў указ «Аб захадах па рэалізацыі знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі». Асобным радком у ім прапісаны дачыненні з Беларуссю.

«У мэтах паслядоўнай рэалізацыі знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі, што дазваляе забяспечваць яе нацыянальныя інтарэсы на аснове прынцыпаў прагматызму, адкрытасці і шматвектарнасці ва ўмовах фармавання новай поліцэнтрычнай сістэмы міжнародных адносінаў» Пуцін даручыў МЗС «супольна з іншымі федэральнымі органамі выканаўчай улады <...> разглядаць развіццё шматбаковага ўзаемадзеяння і інтэграцыйных працэсаў на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў як ключавы кірунак знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі». Выканаўчая ўлада Расіі павінна: — паслядоўна праводзіць курс на далейшае развіццё разнапланавага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сацыяльна-эканамічнай, гуманітарнай, праваахоўнай і іншых сферах; — спрыяць уваходжанню ў сілу і практычнай рэалізацыі Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 г.; — працягваць актыўна пашыраць узаемадзеянне з Рэспублікай Беларусь у межах Саюзнай дзяржавы; — спрыяць паглыбленню еўразійскай інтэграцыі ў межах Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан і стварэнню да 1 студзеня 2015 г. Еўразійскага эканамічнага саюзу, зыходзячы з адкрытасці гэтых працэсаў для далучэння іншых дзяржаў, перш за ўсё членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці і ўдзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спрыяць міжнароднаму пазіцыянаванню новых інтэграцыйных структур; — умацоўваць Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, яе механізмы аператыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы і яе міратворчы патэнцыял, удасканальваць знешнепалітычную каардынацыю ў межах гэтай арганізацыі. У дачыненнях з Еўрапейскім Саюзам Расія павінна выступаць за «дасягненне стратэгічнай мэты — стварэнне адзінай эканамічнай і чалавечай прасторы ад Атлантычнага да Ціхага акіяну», «развіваць узаемавыгаднае энергетычнае партнэрства ў мэтах стварэння адзінага энергетычнага комплексу Еўропы, дамагаючыся строгага выканання наяўных двухбаковых і шматбаковых дагаворных абавязанняў». У крызісных сітуацыях Масква будзе «адстойваць безальтэрнатыўнасць палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання рэгіянальных канфліктаў на аснове калектыўных дзеянняў міжнароднай супольнасці шляхам уцягвання ўсіх зацікаўленых бакоў у перамовы». Органы ўлады Расіі павінны таксама «спрыяць прасоўванню і абароне інтарэсаў расейскага бізнесу на знешніх рынках, забяспечваць дыпламатычнае суправаджэнне айчынных дзелавых праектаў, супрацьдзейнічаць дыскрымінацыі за мяжой расійскіх удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці»; «праводзіць актыўную працу па абароне правоў чалавека, супрацьдзейнічаць спробам выкарыстання праваабарончых канцэпцый у якасці інструменту палітычнага ціску і ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаваў»; «удасканальваць інфармацыйнае суправаджэнне знешнепалітычнай дзейнасці ў інтарэсах аб’ектыўнага ўспрымання Расійскай Федэрацыі на міжнароднай арэне».

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение