Ці вызваляць Севярынца, стане вядома ў канцы месяца

19 красавіка мінула палова тэрміну, на які асуджаны Павел Севярынец. За час адбыцця пакарання палітвязень не меў ніводнай заўвагі.

Аднак камісія, якая магла б вызваліць яго ўмоўна-датэрмінова, не збіралася. Пра гэта Севярынец паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё.

Павел Севярынец, Еўрарадыё.

Севярынец: "Пытанне не разглядалася. Магчыма, яно будзе вынесена напрыканцы месяца на агульную атэстацыйную камісію. Звычайна напрыканцы месяца разглядаюцца справы адразу некалькіх асуджаных... Калі не будзе загаду, то, вядома, не выпусцяць. Канечне, калі будзе палітычны загад — выпускаць, там гэта аформяць за гадзіну".

Павел Севярынец з'яўляецца сябрам Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".

Еўрарадыё