Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках.

«Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есьці сам. Зонд яму ужо ня ставяць, кропельніцы таксама. Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям’ю. Кажа, што абыходжаньне ў шпіталі значна лепшае, чым у калёніі «Віцьба-3». Падрабязнасьці пазьней на сайце «Свабоды». Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З 19 сьнежня Сяргей Каваленка галадаваў на знак пратэсту супроць прысуду. У галадоўцы актывіста быў

20-дзённы перапынак, з 8 лютага галадоўка працягвалася бесьперапынна да пачатку красавіка, калі Каваленку пачалі прымусова праз зонд уліваць ежу.