Чарнобыльскі шлях: ад Акадэміі навук да Бангалор

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зацвердзіў канчатковы маршрут акцыі, а таксама спіс дзеячаў, якія сёння пададуць заяўку ў Мінгарвыканкам. Гэта Юрый Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава.

Мяркуецца, што сёлета Чарнобыльскі шлях пройдзе па традыцыйным маршруце і пачнецца 26 красавіка, а 18-й гадзіне, распавёў сябра аргкамітэта, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Збор на пляцоўцы каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з 18:00 да 18:30, потым шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 19:30 да 20:30 заяўнікі будуць прасіць дазволу Мінгарвыканкама правесці жалобны мітынг.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение