«Паслы могуць вярнуцца, але не павінна быць новых санкцый»

Паслы краін Еўразвязу могуць вярнуцца ў Беларусь, але за гэтым не павінна быць новых санкцыяў у дачыненні да краіны, заявіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у эфіры беларускага тэлебачання ў нядзелю.

«Беларусь кажа: Хочаце, каб вашы паслы вярнуліся назад? Мы не супраць. Але натуральна, мы б не хацелі, каб яны займаліся закулісным справамі на шкоду нашым адносінам», — сказаў Мартынаў. «Калі паслы вернуцца, а праз некалькі дзён Еўразвяз прыме чарговы набор санкцый, мякка кажучы гэта будзе несур’ёзна», — дадаў міністар. Пры гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў меркаванне, што ЕЗ сваімі санкцыямі толькі стрымлівае дэмакратычныя рэформы ў Беларусі. «Калі б не жорсткія і неправамерныя санкцыі, прынятыя ў студзені 2011 года пасля выбараў прэзідэнта ў снежні 2010 года, напэўна, Беларусь прайшла б большы шлях ўнутранага удасканалення», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Радыё Свабода