Як мае выглядаць помнік князю Альгерду ў Віцебску — фота

Па выніках конкурсуна найлепшае ўвасабленне помніка князю Альгерду ў Віцебску перамог праект віцебскага скульптара Валерыя Магутнага. Помнік мае паўстаць на Уваскрасенскай плошчы, насупраць аднайменнага храма, паведамляе віцебская абласная газета «Народнае слова».

Помнік мае быць конным.

Такіх у краіне пакуль толькі два: князю Усяславу ў Полацку і выява Святога Юр’я ў Бабруйску.

Паводле летапісных звестак Альгерд, сын Гедыміна, княжыў у Віцебску перш, чым зрабіцца вялікім князем літоўскім. Ён быў жанаты з дачкой віцебскага князя Марыяй. Пры Альгерду у Віцебску быў збудаваны замак.

Наша Ніва