У Мінску створаны аргкамітэт Чарнобыльскага шляху

Першае паседжанне прайшло 5 красавіка на штаб-кватэры Партыі БНФ. Старшынём аргкамітэту абралі Юрыя Хадыку.

У новаствораны аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, Беларускага Руху, АГП, кампаніі "Гавары праўду!", "Маладога Фронту", Партыі левых “Справядлівы свет”, кампаніі "Еўрапейская Беларусь", грамадскага аб’яднання “Экадом”.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, заяўку на сёлетні Чарнобыльскі шлях арганізатары панясуць у Мінсгарвыканкам на наступным тыдні. Яе гатовыя падпісаць Юры Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава.

euroradio.fm