Сетку «Укантакце» перакладаюць на беларускую мову

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» працягваецца пераклад інтэрфейсу на нашу нацыянальную мову. Каб скончыць працу за 1-2 месяцы, перакладчыкі просяць дапамогі.

Каб скончыць працу за 1-2 месяцы, перакладчыкі просяць дапамогі.

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» працягваецца пераклад інтэрфейсу на нашу нацыянальную мову. «Сетка ўжо мае пераклад на тарашкевіцу, але група энтузіястаў цяпер перакладае і на афіцыйны правапіс. — расказвае адзін з каардынатараў перакладу Максім Нікіцін. — Мы не маем на мэце рабіць гэта ў супрацьвагу прыхільнікам класічнага правапісу.

Мы лічым, што абедзве версіі перакладу на беларускую мову маюць права існаваць».

Па яго словах, засталося перакласці ўсяго 4,6 тысячы пунктаў. «Шмат у якіх перакладчыкаў бракуе часу займацца гэтым ці проста знікае імпэт, — прызнаецца Максім Нікіцін. — Пры актыўнай працы пераклад можна скончыць за 1-2 месяцы.

Таму мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых з просьбай аб дапамозе.

Далучыцца да перакладу можна ў суполцы http://vk.com/bellang


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение