Неверагодная кар’ера Льва Сапегі

4 красавіка спаўняецца 455 гадоў ад нараджэння вялікага канцлера. Калі мы кажам «Сапега» — у 90% выпадкаў маем на ўвазе «Леў». Гэты, без перабольшання, вялікі чалавек вывеў свой род на першыя пазіцыі ў дзяржаве, сам зрабіў фантастычную кар’еру, а сваёй краіне даў суд і Закон на два з паловай стагоддзі.

4 красавіка спаўняецца 455 гадоў ад нараджэння вялікага канцлера.

Леў Сапега ў 59 гадоў. Прыжыццёвы партрэт (1616).Калі мы кажам «Сапега» — у 90% выпадкаў маем на ўвазе «Леў». Гэты, без перабольшання, вялікі чалавек вывеў свой род на першыя пазіцыі ў дзяржаве, сам зрабіў фантастычную кар’еру, а сваёй краіне даў суд і Закон на два з паловай стагоддзі.

Праваслаўны Сапега атрымаў перадавую пратэстацкую адукацыю: спачатку ў Нясвіжскай школе, якой апекаваўся сам Мікалай Радзівіл Чорны, а пасля — ад 13-гадовага веку — у Лейпцыгскім універсітэце.

Яму давалася рымскае і царкоўнае права, яго захапляла мастацтва Рэнесансу. Кароль і вялікі князь Сцяпан Батура, да якога Сапегу прынялі на службу па вяртанні на радзіму, быў уражаны эрудыцыяй юнака.

У 23-гадовым веку Леў быў ужо сакратаром гаспадарскім, а праз год — пісарам гаспадарскім у Канцылярыі ВКЛ.

Ён ініцыяваў стварэнне Трыбунала ВКЛ — найвышэйшага суду краіны.

Прытым Сапега не быў «батанікам», кажучы сённяшнім слэнгам.Магутны інтэлект знаходзіў прымяненне не толькі ў юрыспрудэнцыі, але і ў палітыцы, фінансах. Быў ён і ваяром:

змалада браў удзел у Лівонскай вайне, сабраны на яго грошы гусарскі полк удзельнічаў у аблозе Пскова Батурам.

Наступны кароль, Жыгімонт Ваза, даручыў Сапегу працу над трэцяй рэдакцыяй Статуту ВКЛ — зводу законаў краіны. У 1588 — у 31-гадовым веку — Сапега выдае за свае грошы Статут.

Пра яго якасць і ўніверсальнасць можа сведчыць тое, што нашы продкі будуць карыстацца ім да 1840 года.

«Чалавеку годнаму нічога не мусіць быць даражэйшым за вольнасць», — пісаў Сапега ў прадмове да Статуту.

У 1589 Сапега робіцца канцлерам ВКЛ (прэм’ер-міністрам, калі можна так умоўна накладаць тагачасныя пасады на сённяшнія рэаліі) і застанецца ім 34 гады. Пазней Сапега акумулюе ў руках яшчэ большую ўладу: у 1621 ён зробіцца ваяводам віленскім (г.зн. кіраўніком сталічнага рэгіёна ВКЛ), а ад 1625 — і вялікім гетманам літоўскім (міністрам абароны).

Ласосін, Ружаны, Зэльва, Асвея, Бешанковічы, Бялынічы, Цяцерын, Круглае, Дзятлава, Чарнобыль, Іказнь, Друя, Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел — і гэта яшчэ не поўны пералік уладанняў Сапегі.

Яго багацце дазваляла яму фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў пачатку XVII ст.

Сапега нарадзіўся праваслаўным, пад уплывам Мікалая Радзівіла прыняў кальвінізм, а ў 1588 перахрысціўся ў каталіцтва. Ён падтрымліваў ідэю царкоўнай уні, бо бачыў у ёй сродак дасягнуць рэлігійнага міру.

Але Сапега рэзка выступаў супраць гвалтоўнага насаджэння любой веры.

Дыпламат Сапега ўзначальваў дыпламатычныя місіі ВКЛ у Маскве, мецэнат Сапега будаваў храмы — касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Св. Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, — адкрываў школы, шпіталі, прытулкі, кніжнік Сапега сабраў у сваіх маёнтках бібліятэку з трох тысяч тамоў…

Сапега — як і Скарына, Гусоўскі, Астрожскі — быў адным з увасабленняў таго самага «залатога веку» беларускай гісторыі.

А найбольшым матэрыяльным помнікам Льву Сапегу можна лічыць велічны Ружанскі палац, які пачаў стварацца пры ім.

* * *

Віктар Шніп. Балада Льва Сапегі

У Ружанах на вуліцы вецер,Нібы воўк, што ў начы заблудзіў,Ля вакон, што да раніцы свецяць,Прыпыніўся, свой шлях прытаіўІ заціх… І прыцішыў дыханнеПа-над кнігаю новаю ён,Адзінокі, сівы, бы ў тумане,І самотны, як вечнасць, як сон,Леў Сапега, што сёння начуеСярод кніг, як сярод цішыні,У якой па стагоддзях вандруеБелы рыцар на белым кані.І гараць свечкі светла, бы ў Храме,І па кнігах зноў цені, як дым,Прапаўзаюць, губляюцца з наміУ паветры ад зор залатым.І запіша ён зноў, што спазнае,Запісаўшы, закрэсліць ізноў.Ён — Сапега, Сапегу свет знае,Як сам знае Сапега любоўДа зямлі, на якой нарадзіўся,За якую маліўся і біўся…І назаўтра ён сядзе ў карэту,Зноў у Вільню паедзе, у свет,І за ім, нібы воўк, на край светуБудзе вецер ляцець след у след…

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение