Мінкульт абараніў гістарычны цэнтр Горак ад разбурэння

Гістарычныя будынкі, з якіх у ХІХ стагоддзі пачыналася мясцовая акадэмія, застануцца на сваім месцы.

Сябры гарадскога савета па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны прасілі дазволу на знос некалькіх жылых дамоў на тэрыторыі Акадэмгарадка. У кіраўніцтва савета ўваходзяць рэктар БДСГА Аляксандр Курдэка, старшыня мясцовага аддзялення “Белай Русі” Аляксандр Чачоткін і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Браніцкая. Яны прапаноўвалі знесці дамы №№4 і 6 па вуліцы Ціміразева і дом №3 па вуліцы Мічурына.

Але паводле рашэння Мінкульта дамы застануцца на сваім месцы, паведамляе сайт horki.info. Жыхароў з гэтых дамоў адселяць, а ў будынках з часам правядуць рэканструкцыю.

Еўрарадыё


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение