Жонка Каваленкі: «Адвакат сказаў, што ён памірае»

29 сакавіка з галадоўшчыкам Сяргеем Каваленкам сустрэўся адвакат. Пра вынікі сустрэчы распавяла жонка вязня Алена Каваленка.

«Ён сказаў, што Сяргей памірае. Ён важыць ужо 45 кілаграмаў, незваротныя працэсы пачаліся з пячонкай і страўнікам, але яму ніяк не дапамагаюць, чакаюць, відаць, пакуль ён памрэ. Пра тое, што ў калоніі нібыта чакаюць дазволу з суду на прымусовае кармленьне, адвакату нічога не вядома. Не выключаю, што гэта яны хлусяць. Зараз паімчуся ў калонію, каб выклікаць Сяргею хуткую дапамогу», — паведаміла Алена Каваленка.

Сёньня ж жонка палітвязня накіравала скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласці ды іншых службовых асобаў з заклікам тэрмінова аказаць Сяргею Каваленку неабходную медыцынскую дапамогу і папярэджаннем пра адказнасць за неаказанне дапамогі.

Радыё Свабода