Еўрапейскія паслы хутка вернуцца ў Мінск?

Вярхоўны камісар ЕС Кэтрын Эштан мяркуе, што амбасадары ЕС павінны не пазней, як у сямідзённы тэрмін, вярнуцца назад у Беларусь.

Пра гэта гаварылася ў Бруселі падчас нарады па знешняй палітыцы ЕС з удзелам К.Эштан, паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на AFP. Чакаецца, што наступны тыдзень стане тыднем суцэльных пералётаў амбасадараў ЕС. Акрамя вяртання адных еўрапейскіх дыпламатаў у Беларусь, іншым, наадварот, належыць цягам тыдня пакінуць Сірыю, да таго, як у Бруселі адбудзецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Саюза. Сустрэча Міністраў замежных справаў ЕС прызначаная на 22-23 сакавіка.

Радыё Свабода