Знешні доўг Беларусі дасягнуў 62,3% ВУП

Валавы знешні доўг Беларусі за 2011 год павялічыўся на 5 млрд. 627,3 млн. долараў, або на 19,8%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 млрд. 28,4 млн. долараў.  Цяпер кожны беларус вінаваты 3595 даляраў.

Валавы знешні доўг Беларусі за 2011 год павялічыўся на 5 млрд. 627,3 млн. долараў, або на 19,8%, і на 1 студзеня 2012 года склаў 34 млрд. 28,4 млн. долараў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным банку.

На пачатак года памер валавога знешняга доўгу дасягнуў 62,3% ВУП супраць 51,6% ВУП на 1 студзеня 2011 года. У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 студзеня 2012 года вырас на 600 долараў, ці на 20%, і склаў 3.595 долараў супраць 2.995 долараў на 1 студзеня 2011 года. У структуры сукупнага знешняга доўгу знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання за 2011 год вырас на 22,8% да 12 млрд. 351 млн. Знешні доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання на 1 студзеня 2012 года склаў 1 млрд. 529,7 млн., знізіўшыся на 17,5%. Завінавачанасць камерцыйных банкаў вырасла на 5,6% да 6 млрд. 77,4 млн. долараў ЗША. Знешні доўг іншых сектараў эканомікі склаў 13 млрд. 64,3 млн. долараў, павялічыўшыся за год на 31,8%. Прамыя інвестыцыі (міжфірменнае крэдытаванне) выраслі на 21,8% да 1 млрд. 6,0 млн. долараў на 1 студзеня 2012 года. Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу за мінулы год у Беларусі было накіравана 6 млрд. 320,7 млн. долараў, што склала 11,6% ВУП, ці 13,5% экспарту тавараў і паслуг. З іх 5 млрд. 405,2 млн. — выплаты па асноўным доўгу, а 915,5 млн. — плацяжы па працэнтах. Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабою абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі. Валавы знешні доўг складаецца з даўгоў органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН