Катаванні паездцы ў Рым не перашкода?

Паездка старшыні КДБ у Італію пакрытая тайнай. На мінулым тыдні ўрад Беларусі накіраваў старшыню КДБ Вадзіма Зайцава ў камандзіроўку ў Італію. Такая інфармацыя значыцца на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Распараджэнне № 84р аб камандзіраванні В.Ю.Зайцева ў горад Рым прэм'ер-міністр Беларусі падпісаў 28 лютага. У Нацыянальны рэестр прававых актаў дакумент уключаны 2 сакавіка.

У Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ TUT.by адмовіліся ад падрабязных каментароў, паведаміўшы толькі, што «змест мерапрыемства складае службовыя звесткі».

Не ўдакладнілі ў КДБ і дату візіту.

Нагадаем, Вадзім Зайцаў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза ў сувязі з парушэннем ў Беларусі стандартаў правядзення выбараў. Аднак у гэтым годзе гэта ўжо не першы выпадак, калі «неўязны» беларускі чыноўнік наведвае краіны ЕЗ. 17-20 студзеня бягучага года ў Францыі з візітам знаходзіўся міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Французская віза кіраўніку МУС Беларусі выдадзеная па просьбе Інтэрпола. Тады ў амбасадзе Францыі растлумачылі, што візавыя санкцыі ЕЗ не дзейнічаюць у выпадках, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацый.

Па шматлікіх сведчаннях, у беларускім КДБ пры старшынстве Вадзіма Зайцава катавалі палітычных зняволеных пасля масавых арыштаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Зайцаў асабіста пагражаў на допыце кандыдату ў прэзідэнту Андрэю Саннікаву забойствам ягоных жонкі і сына.

Хартыя'97