Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама

Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе. Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га.

Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе. Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га.

У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску. "Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з‑пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца. Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест "открой дверь" гаварыла "адчыні дзверы".

Еўрарадыё