Збіраюць подпісы за вызваленне Саннікава і Бандарэнкі

На мінулым тыдні стартавала ініцыятыва па зборы подпісаў за вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. Гэта адзіныя палітвязні, якія падпісалі прашэнне аб памілаванні, але застаюцца за кратамі.

Гэта адзіныя палітвязні, якія падпісалі прашэнне аб памілаванні, але застаюцца за кратамі.

На мінулым тыдні стартавала ініцыятыва па зборы подпісаў за вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі. Ініцыятары распаўсюдзілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім звяртаюць увагу, што «вы неаднаразова заяўлялі, што галоўным патрабаваннем для памілавання зняволеных з’яўляецца напісанне на ваша імя прашэння аб памілаванні. Цяпер, калі стала вядома, што Андрэем Саннікавым гэтая заява напісана 20 лістапада 2011 года, а Дзмітрыем Бандарэнкам 1 лютага гэтага года, мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, просім вас выканаць сваё абяцанне і, разгледзеўшы іх ў самы кароткі тэрмін, задаволіць іх. А таксама разглядзець пытанне аб вызваленні Алеся Бяляцкага, Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча , Эдуарда Лобава i астатнiх вязняў сумлення».

Бланк для збору подпісаў можна знайсці тут. Запоўніўшы, яго трэба перадаць на сядзібу партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3-39).

Наша Ніва