У Мінску ўшануюць памяць пісьменніка Міхася Стральцова

Сёння, 14 лютага, спаўняецца 75 гадоў з дня яго нараджэння. Памёр Стральцоў 23 жніўня 1987 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінску. Там а 13-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак на магілу творцы.

Сёння, 14 лютага, спаўняецца 75 гадоў з дня яго нараджэння.

Празаік і паэт Міхась Стральцоў нарадзіўся ў 1937 годзе ў Слаўгарадскім раёне Магілёўшчыны. Яму належыць афарыстычнае вызначэнне перасяленцаў з вёскі ў горад — "Сена на асфальце". Гэтак называўся зборнік прозы Стральцова, выдадзены ў 1966 годзе. Класічным літаратуразнаўчым эсэем лічыцца твор Стральцова "Загадка Багдановіча". А яго апавяданне "Адзін лапаць, адзін чунь" шмат якія крытыкі ставяць у лік найлепшых у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Памёр Стральцоў 23 жніўня 1987 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінску. Там а 13-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак на магілу творцы.

Еўрарадыё


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение