Ад суботы чыноўнікі абавязаныя аддаць у аддзел кадраў «Карты паляка»

11 лютага ўваходзяць у жыццё папраўкі ў закон аб дзяржаўнай службе. У законе пералічваюцца абмежаванні, звязаныя з дзяржслужбай. У яго дададзеная забарона на атрыманьне ільгот і прэферэнцый ад замежных дзяржаў.

Гэтыя змены былі выкліканыя ўвядзеннем Варшавай “Карты паляка”, дакумента, які дае асобам польскага паходжання шматлікія ільготы падчас знаходжання ў Польшчы.

Невыкананне патрабаванняў закона будзе з'яўляцца падставай для вызвалення дзяржслужачага ад займанй пасады. У выпадку, калі дзяржслужачы на момант уваходу паправак у жыццё ўжо мае “Карту паляка”, то цягам месяца ён абавязаны перадаць яе ў аддзел кадраў.

Польскае радыё для замежжа