Шэсьць лепшых беларускамоўных кніг прозы 2011

Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, у які былі абраныя 6 лепшых кніг беларускіх празаікаў, выдадзеных у 2011 годзе.

На прэс-канфэрэнцыі, што адбылася 7 лютага ў сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру арганізатары прэміі абвесьцілі, якія 6 з 12 кніг лонг-ліста могуць надалей прэтэндаваць на перамогу ў прэміі.

  • Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» (Менск: Логвінаў)
  • Альгерд Бахарэвіч «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»)
  • Павал Касьцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» (Менск: Логвінаў)
  • Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» (Менск: Логвінаў, сэрыя «Кнігарня «Нашай Нівы»)
  • Аляксандар Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе»)
  • Андрэй Федарэнка «Мяжа» (Менск: Літаратура і Мастацтва, сэрыя «Лімаўскі фальварак»)

Прэмія імя Ежы Гедройца будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакумэнталістыкі, эсэістыкі.

Прэмія заснаваная ў сьнежні 2011 году. Заснавальнікі прэміі — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі Інстытут у Менску, РГА «Беларускі ПЭН-цэнтар», ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і полска-беларускі «Сомбелбанк»

Якая кніга будзе названая лепшай і атрымае грашовую прэмію ў 105 млн беларускіх рублёў ды іншыя бонусы будзе абвешчана празь месяц 3 сакавіка ў Міжнародны дзень пісьменьніка.

generation.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение