Латушка: План па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца ў поўнай меры

План па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца ў поўнай меры, заявіў міністр культуры Павел Латушка 8 лютага на пасяджэнні калегіі Мінкультуры ў Мінску.

Яшчэ два гады таму, нагадаў Латушка, прэм’ер-міністр і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта зацвердзілі план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства. Гэты ж падыход закладзены ў праграме ўрада на 2011–2015 гады. «Разам з тым адзначу, што мерапрыемствы плана не выконваюцца ў поўнай меры ўсімі дзяржаўнымі арганізацыямі, асабліва на мясцовых узроўнях», — падкрэсліў міністр.

Гаворачы пра планы на 2012 год, Латушка заявіў: установы культуры, асабліва тыя, што маюць статус «нацыянальны», павінны паказваць прыклад папулярызацыі беларускай мовы. У прыватнасці, для яго папулярызацыі трэба выкарыстоўваць мерапрыемствы ў межах Года кнігі і юбілеі класікаў беларускай літаратуры — Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка.

БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение