Лілія Ананіч: Мы не можам абмяжоўваць сябе моўным пытаннем

«Беларускамоўных кніг у нас выдаецца прыкладна 10%. Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч 3 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У той жа час, сказала яна, міністэрства не задавальняе «колькасць беларускамоўных кніг, якая выдаецца».

Ананіч паведаміла, што дзяржаўныя выдавецтвы выпускаюць прыкладна 120 кніг на беларускай мове ў год. Прычым гэта не камерцыйныя, а сацыяльна значныя праекты.

У Год кнігі, якім абвешчаны 2012-ы, Мінінфармацыі асаблівую ўвагу надае распаўсюду беларускамоўнай кнігі.

«У кнігарнях можна заўважыць, што беларускамоўныя кнігі выстаўлены на самым бачным месцы», — адзначыла Ананіч.

Яна паведаміла, што ў серыі «Школьная бібліятэка» ў 2011 годзе было выдадзена 20 беларускамоўных кніг накладам 20–30 тысяч асобнікаў.

«Мы не можам адмовіцца ад вялікай расійскай кнігі, — разам з тым адзначыла Ананіч. — Мы не можам абмяжоўваць сябе моўным пытаннем».

nn.by паводле Польскага радыё для замежжа

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение