Някляева вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры

Такое рашэнне прыняў Беларускі ПЭН-Цэнтр. У сярэднім у год Нобелеўскі Камітэт прымае каля 350 намінацый па літаратуры ад творчых арганізацыяў усяго свету, а таксама ад лаўрэатаў папярэдніх гадоў.

Розныя арганізацыі могуць намінаваць аднаго і таго ж пісьменніка, таму пасля апрацоўкі заявак папярэдні

спіс налічвае прыкладна 200 сусветных аўтараў.

Нобелеўскую прэмію ўручаюць штогод у першай палове кастрычніка ў Стакгольме.

Як правіла, прэмію атрымліваюць пісьменнікі, творы якіх заслужылі прызнанне на розных еўрапейскіх мовах.

Шанцы Някляева невялікія, бо яго перакладалі мала. У Еўропе яго больш ведаюць як палітыка, чым як пісьменніка.

У свой час на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры вылучылі таксама Васіля Быкава.

Сярод намінантаў ёсць таксама Святлана Алексіевіч, творы якой былі перакладзены на дзясяткі моваў.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение