Ствары ўласны шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца

1 лютага стартаваў блог Прэміі Ежы Гедройца. З гэтай нагоды арганізатары абвяшчаюць онлайн-конкурс. 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру ў Мінску будуць названыя фіналісты Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прафесійнае журы скароціць лонг-ліст прэміі роўна напалову. Пакуль гэтага не адбылося — прымі ўдзел у анлайн-конкурсе!

Прапануй свой шорт-ліст!

Адгадай 6 фіналістаў да 6 лютага!

Той, хто назаве тыя ж кніжныя пазіцыі, што і журы, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка.

Узяць удзел у конкурсе

Наша Ніва