Пабачыць свет аўдыёвыданне казак Сяргея Вітушкі

Дзякуючы Радыё Рацыя і парталу Tuzin.FM (tuzin.fm) пабачыць свет аўдыёвыданне гэтых казак. Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня, пачынаючы ад суботы 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і праз інтэрнэт.
Дзякуючы Радыё Рацыя і парталу Tuzin.FM (tuzin.fm) пабачыць свет аўдыёвыданне гэтых казак. Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня, пачынаючы ад суботы 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і праз інтэрнэт.

Вядомыя выканаўцы: паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» ўзялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Кожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменніка з Вільні.

Ідэя праекта належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава. «Летась здзейснілася мара аўтара, калі пабачыла свет яго кніга, якая стала пераможцай у намінацыі “Дзіцячая літаратура” на Радыё Свабода і заняла пачэсную пазіцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар, наш герой, не зможа яе ўбачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, мы здзяйсняем яшчэ адзін цуд - пераўвасабляем літары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Цяпер яе зможа пачуць і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім свеце».

На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin.FM (tuzin.fm) Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак – адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясцвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».

Праект падтрымала Беларускае Радыё Рацыя (racyja.com), на хвалях якога і адбудзецца прэм’ера «Дзінь-дзілінь». Дзякуючы Радыё Рацыя пабачыць свет і аўдыёвыданне гэтых казак. «Ведаю аўтара казак з другой паловы 80-х і магу сказаць, што столькі веры, надзеі і любові да роднага, беларускага ў адным чалавеку сустракаецца зрэдку. Гэты праект - яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё», - кажа кіраўнік радыё Яўген Вапа.

Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня, пачынаючы ад 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце.

Прэзентацыя аўдыёдыску «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ды спевамі ад удзельнікаў праекта пройдзе 19 лютага (нядзеля) у 14.00 у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр.Незалежнасці, 37а).

Трэк-ліст праекта «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:

Алег Хаменка – Залатое яечка Ганна Хітрык – Вадзіца жывая-мёртвая Лявон Вольскі – Як Дзед Мароз новае свята прыдумаў Адам Глобус – Казка на Дзень горада   Зміцер Вайцюшкевіч – Казачка на вербную нядзельку Тамара Лісіцкая – Казачка на Дзень Святога Валянціна Андрэй Хадановіч - Вільнюсь Алесь Камоцкі - Казачка пра Цмока Базылішка Стэфан Эрыксан – На Купалле Уладзімер Арлоў – Казка пра Герб Зінаіда Бандарэнка – Казка пра Гімн Сяргей Сокалаў-Воюш – Казка пра Сцяг

Даведка:

Сяргей Вітушка – пісьменнік, гісторык, актор, журналіст, адзін з лідараў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэннем народных святаў, ладзіла экалагічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэнне беларускіх класаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэнні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Працаваў на віленскім тэлебачанні і на радыё «Балтыйскія хвалі». Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі».

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение