Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі

Прашэньне 20 лістапада «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп. 24 студзеня ў калёніі «Віцьба-3» з Саньнікавым сустрэліся жонка Ірына Халіп і ягоная маці.

Халіп паведаміла, што Саньнікаў «выглядае вельмі дрэнна, нібыта адсядзеў 10 год у сталінскіх лягерах». Ірына кажа, што ў іх не было магчымасьці пагаварыць пра ўмовы ўтрыманьня, бо ўвесь час за спатканьнем сачыў прадстаўнік адміністрацыі калёніі. У часе спатканьня Халіп напісала на паперцы пытаньне, ці былі пагрозы сям’і. Саньнікаў кіўнуў галавой. Паводле Халіп, Саньнікаў прыклаў да шкла паперку, на якой было напісана: стаіць пытанье пра выратаваньне майго жыцьця. Яна перакананая, што ўлады хочуць фізычна зьнічшыць Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Зьмітра Бандарэнку. Халіп кажа, што яна не разумее, чаму Аляксандар Лукашэнка не распавёў пра ліст Саньнікава на гадавой прэсавай канфэрэнцыі ў сьнежні 2011-га.

На прэс-канферэнцыі 23 сьнежня Аляксандру Лукашэнку задалі пытаньне: чаму ён не падпісвае ўказы аб памілаваньні Саньнікава, Статкевіча і Бандарэнкі? «Я магу памілаваць чалавека таго, хто да мяне зьвернецца за памілаваньнем. Ня звернуцца — будуць сядзець у турме!» — адказаў Лукашэнка.

Радыё Свабода