Памёр мастак Яўген Шатохін

У Пінску на 65-м годзе жыцця памёр беларускі мастак Яўген Шатохін. Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Галоўнай задачаю мастак лічыў адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю.
%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE%3A%20svaboda.org

Фота "Радыё Свабода"

Першыя свае выставы мастак арганізаваў у 1972 годзе.За гэты час Яўген Шатохін стварыў некалькі цыклаў і серый прысвечаных выбітным асобам, краявідам земляў, дзе бываў і жыў.У 2010 годзе да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы стварыў партрэт вялікага князя Вітаўта.За сваю плённую працу ў 2004 годзе атрымаў медаль Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве". Годам раней беларускі мастак атрымаў званне ганаровага грамадзяніна французскага горада Альберт.Ад самага пачатку ўваходзіў у Беларускі народны фронт "Адраджэнне". З 1990 па 1999 год быў дэпутатам Пінскага гарсавета. Сябра Сойму Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — Беларускі Народны Фронт "Адраджэнне".25 лютага мастаку споўнілася б 65 год, на гэты дзень яго сябры і паплечнікі рыхтавалі творчыя вечары.

Радыё Рацыя