Беларусы атрымалі рэкордную колькасць шэнгенскіх візаў

Беларусь — першая ў свеце па колькасці шэнгенскіх візаў на чалавека. У 2010-м еўрапейцы выдалі беларусам болей за 428 тысячаў візаў тыпу С (кароткатэрміновых, па якіх можна знаходзіцца ў ЕС не болей за 90 дзён за паўгода).

Для параўнання, індыйцы, якіх налічваецца болей за мільярд, атрымалі каля 406 тысяч шэнгенскіх візаў, а туркі, якіх у сем разоў болей за беларусаў — толькі 522 тысячы.

Шэнгенская віза дазваляе вандраваць у большасць краін Еўрасаюза, а таксама ў Нарвегію і Швейцарыю.

Каштуе яна 60 еўра. Праўда, шмат якія краіны выдаюць вялікую долю візаў беларусам бясплатна: дзецям, моладзі, інвалідам, артыстам, навукоўцам.

Гэтая ініцыятыва набыла моц пасля Плошчы. Такім чынам еўрапейцы прадэманстравалі салідарнасць з беларусамі ў іх барацьбе за свабоду і незалежнасць.

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение