"Інфармацыйныя ўказальнікі абавязкова будуць па-беларуску!"

Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён Оперы, Няміга ды іншыя аб’екты.

Але на якой мове будуць надрукаваныя ўказальнікі? Са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны» «Наша Ніва» распаўсюдзіла інфармацыю, што працоўнымі мовамі абраныя расійская і англійская. Паколькі канчатковае рашэнне не было прынята, мы заклікалі ліставаць у інфармацыйны-турыстычны цэнтр «Мінск».

Як выявілася, беларуская мова ва ўказальніках усё ж з’явіцца.

«Інфармацыя, якая была выкладзеная ў інтэрнэце, некарэктная. Ад пачатку праекта было вырашана, што ўказальнікі будуць зробленыя па-беларуску і па-англійску. Прычым

галоўная мова — беларуская. Гэта адназначна, — кажа дырэктарка інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» Алена Пліс. — Нам прыйшло каля 40 лістоў у інтэрнэце, адзін за адным прыходзяць заказныя лісты і раздаюцца званкі, — працягвае яна. — Але беларуская мова будзе абавязкова!

Калі з’явіцца патрэба ў тым, каб размясціць інфармацыю і па-расійску, то гэта будзе трэцяя мова».

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение