У верасні адбудзецца прэм’ера оперы паводле Караткевіча "Сівая легенда"

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі працягваецца праца над операй беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле лібрэта Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда».

Яе прэм'ера прызначаная на верасень, мастацкай радай ужо зацверджаныя дэкарацыі.

Як расказаў галоўны мастак трупы Аляксандр Касцючэнка, пастаноўка чакаецца не менш гучнай, чым опера Джузэпэ Вердзі «Набука».

Тут таксама плануецца выкарыстоўваць розныя спецэфекты. П

адчас дзейства на сцэне амаль па-сапраўднаму будуць страляць гарматы,

гарэць дровы ў камінах і паходні на сценах старадаўняга замка. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы оперы разам з рэжысёрам Міхаілам Панджавідзэ прымае Дзмітрый Смольскі, які шмат у чым перапісвае раней створаную партытуру.

Мінск-Навіны, пераклад  “Нашай Нівы”