Памёр скульптар Уладзімір Жбанаў

У панядзелак у 13:00 памёр вядомы беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі, паведаміў НН Адам Глобус. Паніхіда адбудзецца ў сераду, у 14.00 у Тэатры беларускай драматургіі на Крапоткіна, 44, сказала kp.by жонка скульптара Жанна.
Памёр скульптар Уладзімір Жбанаў
Фота Tut.by

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 г. у Мінску ў сям’і вайскоўца.

У 1973 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979 г. — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Афганістане. Пасля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР (1983 г.). 1985 — 1999 гг. выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1993 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Ён аўтар наступных скульптураў Мінска

— «Незнаёмка» («Дзяўчына на лаўцы») у Міхайлаўскім скверы сталіцы, «Курыльшчык» (у Міхайлаўскім скверы), «Дзяўчынка з парасонам» (тамсама), «Фатограф», «Дама з сабачкам» (абведзе — на Камароўскім рынку), «Экіпаж» (каля Ратушы), «Дойлід» (Плошча Незалежнасці), у Маладзечне на галоўнай плошчы стаіць яго скульптура «Залатая папараць».

Адна з апошніх яго работ «Пакупнікі» пастаўлена каля мінскага ЦУМа.Наша Ніва