Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе.

У шорт-лісце Як паведаміў каардынатар нагароды паэт Алесь Аркуш, у шорт-лісьце пяць аўтараў. Паводле альфабэту ён выглядае так:

• Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы: кінараман-фарс». Логвінаў;

• Лявон Вольскі. «Міларусь». Медиал;

•  Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі». Выдавецтва не пазначана;

•  Аляксандар Лукашук. «Сьлед матылька. Освальд у Менску». Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;

•  Ян Максімюк. «Словы ў голым полі». Логвінаў.

Канчатковае галасаваньне журы і цырымонія ганараваньня ляўрэата «Гліняным Вялесам» адбудзецца на пачатку вясны.

«Гліняны Вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Ляўрэат атрымлівае сымбалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

У розныя гады ляўрэатамі былі Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімер Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Сьлінка, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін, Барыс Пятровіч, Віктар Казько, Уладзімер Някляеў.

budzma.org