У цэнтры Мінска ўсталююць інфармацыйныя ўказальнікі. Па-англійску і па-руску

Аднак рускую мову можна замяніць на беларускую. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе.

Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён опернага тэатра, Няміга і іншыя аб’екты.

Хутчэй за ўсё, надпісы на ўказальніках будуць выкананыя на рускай і англійскай мовах.

«Як варыянт — рускую мову можна замяніць на беларускую. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята», — дадалі спецыялісты Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск».

C арыентацыяй у горадзе турыстам павінен дапамагчы і мабільны даведнік па Мінску. Пакуль у яго ўключаны толькі гістарычны цэнтр, праграма дапрацоўваецца. З часам яе можна будзе запампаваць у інтэрнэце і загрузіць у тэлефон.

Кантактныя дадзеныя інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск», куды можна дасылаць лісты, каб замяніць рускую мову на беларускую:

220030, Мінск, Рэвалюцыйная, 24-16

Тэлефон +375 17 2033995

e-mail: tic-minsk@mail.ru

Дырэктар - Алена Паўлаўна Пліс

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение