У 2011 годзе інфляцыя ў Беларусі стала рэкорднай за апошнія дзесяць гадоў

У Беларусі ў 2011 годзе зафіксавана самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За мінулы год спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%, у тым ліку за снежань — на 2,3%. Гэта прыкладна на 100% больш, чым было прадугледжана прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, згодна з якім інфляцыя не павінна была перавысіць 7,5-8,5%.

Максімальны паказчык інфляцыі за апошнія дзесяць гадоў прыпаў на 2000 год, калі цэны ўзраслі на 107,5%, мінімальны рост цэн быў дасягнуты ў 2006 годзе — 6,6%. У 2011 годзе цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ўзраслі на 125%. За год рыбныя кансервы падаражэлі на 185,9%, рыба і морапрадукты — на 171,5%, алей — на 157%, мяса і птушка — на 155,5%, яйкі — на 146,1%, сыр — на 106,3, кандытарскія вырабы — на 154,3%, гарбата — на 141,8%, алкаголь — на 132,2%, тытунёвыя вырабы — на 128,2%, крупы — на 102,4%, макароны — на 79,3%, агародніна — на 125,3%, бульба — на 0,4%, хлеб — на 57,1%, мука — на 80,3%. Рост цэн на нехарчовыя тавары ў 2011 годзе склаў 112%. Максімальны рост цэн зафіксаваны на веласіпеды і матацыклы (на 146%), мыйныя сродкі (на 143%), парфюмерна-касметычныя тавары (на 138,4%), будматэрыялы (на 138%), бытавыя прыборы (на 104,8%). Бензін падаражэў на 109,2%, абутак (на 80,3%), дываны (на 75,9%), мэбля (на 94,7%), гадзіннікі (на 77,8%), медыкаменты (на 92,3%). Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў снежні ўзраслі на 3,1%, за год — на 64,9%. Больш за ўсё падаражэлі міжнародныя чыгуначныя перавозкі (на 195,1%), авіяперавозкі (на 162,1%) і турыстычныя паслугі (на 160,8%), паслугі дашкольных устаноў (на 188,8%), гарадскога пасажырскага транспарту (на 83,9%), медыцынскія паслугі (на 90,5%), вышэйшай адукацыі (на 68,4%). Жыллёва-камунальныя паслугі за мінулы год узраслі на 42,5% (у тым ліку газазабеспячэнне — на 88,1%, водазабеспячэнне — на 35,9%, электразабеспячэнне — на 37,9%, ацяпленне — на 24,4%, тэхабслугоўванне — на 18,2%.

Беларусь з'яўляецца лідарам сярод краін СНД і Еўропы па тэмпах інфляцыі. Найбуйнейшыя аўдытарскія кампаніі свету прызналі эканоміку краіны гіперінфляцыйнай.

Марына Носава, БелаПАН