Некаторыя нюансы малога прыгранічнага руху з Латвіяй

Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама растлумачыла некаторыя нюансы малога прыгранічнага руху з Латвіяй, які пачнецца 1 лютага.
Жыхары памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі будуць наведваць памежныя тэрыторыі без візаў па дазволах на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне. Гэты дакумент будзе выдавацца на падставе спісаў жыхароў памежных тэрыторый: для Беларусі — у генконсульстве ў Даўгаўпілсе; для Латвіі — у консульстве ў Віцебску. Пад дзеянне пагаднення трапляюць жыхары памежных тэрыторый, якія пастаянна пражываюць на іх не менш за год, а таксама жонкі, бацькі, бабулі, дзядулі, непаўналетнія дзеці, непаўналетнія ўсыноўленыя і ўдачароныя, непаўналетнія дзеці, якія знаходзяцца пад апекай, непаўналетнія ўнукі, непаўналетнія праўнукі, якія вядуць сумесную з імі хатнюю гаспадарку, нават калі яны пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі менш за год. Сярод падстаў для выдачы дазволу: арганізацыя ці ўдзел на рэгулярнай аснове ў культурных, адукацыйных, навуковых і спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца органамі ўлады і ўстановамі дзяржаў бакоў; валоданне нерухомасцю; наведванне сваякоў; цяжкае захворванне ці смерць сваякоў; наведванне месцаў пахавання сваякоў; атрыманне медыцынскай дапамогі; удзел у мерапрыемствах, звязаных з мясцовымі традыцыямі і правядзеннем рэлігійных абрадаў; ажыццяўленне рэгулярных кантактаў у сферы гаспадарчай дзейнасці без права вядзення працоўнай дзейнасці. За разгляд хадайніцтва на выдачу дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне спаганяецца збор у памеры 20 еўра. Ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў. Жыхарам памежных тэрыторый дазволы на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне будуць выдавацца з тэрмінам дзеяння ад аднаго года да пяці гадоў, але не больш за тэрмін дзеяння сапраўднага праязнога дакумента. Сумарны тэрмін знаходжання на памежнай тэрыторыі дзяржавы іншага боку на працягу тэрміну дзеяння дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне не можа перавышаць 90 дзён на працягу 6 месяцаў. Пад дзеянне малога прыгранічнага руху падпадаюць жыхары населеных пунктаў Бігосаўскага, Чапаеўскага, Сар'янскага, Асвейскага, Кахановіцкага, Белькаўшчынскага сельсаветаў Верхнядзвінскага раёна, горада Верхнядзвінска, Павятскага, Перабродскага, Далгінаўскага, Мёрскага, Новапагосцкага, Туркоўскага сельсаветаў Мёрскага раёна, горада Мёры, Друеўскага, Плюскага, Слабодкаўскага, Опсаўскага, Далякоўскага, Ахрэмаўскага, Мяжанскага, Цяцеркаўскага, Відзаўскага сельсаветаў Браслаўскага раёна, горада Браслаў, пасёлка Відзы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение