Абмеркаванне Правілаў дарожнага руху па-беларуску

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) зрабіў пераклад Правілаў дарожнага руху (ПДР) на беларускую мову. Рэдакцыя беларускага часопіса юрыстаў і палітолагаў «Праўнік» вітае такую ініцыятыву з боку НЦПІ. "Мы хочам стварыць дыскусійную пляцоўку для збору найлепшых прапановаў па дасканаленні перакладу ПДР з іх наступным арганізаваным накіраваннем у НЦПІ.

Пакідайце свае прапановы – будзем абмяркоўваць разам!", -- піша рэдакцыя "Праўніка".

Дыскусія адбываецца на форуме «Праўніка» у раздзеле, прысвечаным юрыдычнай тэрміналогіі.Наша Ніва