Магілёўская малочная кампанія падтрымала інтэрнэт-партал пра беларускую культуру

«УсеБеларусы» — Усебеларускі інтэрактыўны партал. Менавіта так называецца сайт, створаны пры падтрымцы магілёўскай малочнай кампаніі «Бабулін збан» («Бабушкина крынка»). На сайце пішуць пра падзеі культуры і гісторыі, вядомых суайчыннікаў, славутыя мясціны.

Магілёўская малочная кампанія падтрымала інтэрнэт-партал пра беларускую культуруТам можна прайсці тэст «Карта памяці», вызначыўшы ўзровень ведаў пра Беларусь. А яшчэ можна расказаць пра сваю «малую Радзіму» ў спецыяльным раздзеле «Я нарадзіўся тут». Праект толькі пачынае дзейнасць, але на сайце ўжо ёсць, што паглядзець.

«Беларусам не хапае ведаў пра ўласную краіну, — кажа Святлана Аўчыннікава, мэнэджар кампаніі «Сатыа», што займаецца стварэннем новага партала. — Гэты сайт, адна з ягоных функцый — даведнік для беларусаў і замежнікаў. У хуткім часе з’явяцца версіі на расійскай і англійскай мовах, трошкі пазней — па-польску. Гэта важна, каб замежнікі бачылі што пра Беларусь пішуць самі беларусы. Другую функцыю можна апісаць так: людзі хочуць з’ездзіць куды-небудзь на выходныя, адкрываюць сайт, чытаюць пра гісторыю таго ці іншага месца, і абіраюць сабе маршрут».

Стваральнікі абяцаюць бліжэйшым часам дадаць «УсеБеларусам» інтэрактыву: мае запрацаваць форум, куды яны заклікаюць пісаць не толькі каментары, але і песні, вершы на беларускай мове. Чытачоў заклікаюць і саміх пісаць матэрыялы для сайта. Таксама стваральнікі абяцаюць анансаваць беларускамоўныя імпрэзы.

Таксама І.Аўчыннікава падкрэсліла, што стваральнікі партала дыстанцыююцца ад «камерцыі, палітыкі, ці эканомікі» і аддаюць перавагу этнаграфіі.Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение