Студэнтаў-бюджэтнікаў будзе яшчэ менш

У мінулым годзе скарачэнне набору на гістарычны факультэт ужо было. Там і колькасць платнікаў скарачаецца. Калі ўлічыць, што на першы курс гістфаку сёлета набралі чатыры групы па 20 чалавек, то скарачэнне колькасці студэнтаў за год на 10-12 чалавек даволі адчувальнае.

“Такая тэндэнцыя ў апошні час. Скарачаецца агулам набор на гістфак. І колькасць платнікаў, якія прыходзяць да нас у БДУ таксама зменшылася”, -- расказвае Еўрарадыё дэкан гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Ходзін.

Дэкан дадае, што гэта не навіна. У мінулым годзе скарачэнне набору на гістарычны факультэт ужо было. Там і колькасць платнікаў скарачаецца. Затое ад беларускамоўнага аддзялення пакуль не адмаўляюцца. І нават плануюць адсвяткаваць яго 20-годдзе.

“У мінулым годзе ў нас ужо было скарачэнне на бюджэт, ужо скарачалася колькасць платнікаў. Бюджэтнае скарацілася на сем чалавек. А платнікаў набралі недзе 80, альбо 70% ад плана”.

Калі ўлічыць, што на першы курс гістфаку сёлета набралі чатыры групы па 20 чалавек, то скарачэнне колькасці студэнтаў за год на 10-12 чалавек даволі адчувальнае. Дэкан гістфаку лічыць, што тут не толькі дэмаграфічны фактар, але і сацыяльны. Бацькі проста не маюць грошай, каб вучыць дзяцей у Мінску.

“Да нас паступаюць у асноўным не за корачкай, а за дыпломам. І на гістфак заўсёды паступалі ў асноўным, як максімум, сярэднезабяспечаныя слаі. Як кажуць у народзе, “крутыя” ішлі на іншыя факультэты”.

Еўрарадыё зацікавілася, куды ж гэта ідуць вучыцца “крутыя”. І знайшло. На эканамічным факультэце БДУ колькасць студэнтаў павялічваецца. Эканамічны крызіс гэтаму не замінае. Жадаючых шмат, але бюджэтных месцаў... менш.

“Колькасць месцаў расце за кошт платнікаў. Колькасць бюджэтнікаў апошнія два гады была стабільнай. У гэтым годзе, згодна ўказанням Мінадукацыі, скарачаюцца бюджэтныя месцы”, -- расказвае Еўрарадыё намесніца дэкана факультэта эканомікі Алена Васільева.

Яшчэ адзін “круты” факультэт БДУ – міжнародных адносінаў. Колькасць студэнтаў там не мяняецца. Праўда, бюджэтнікаў засталося ўсяго 30% ад агульнай колькасці навучэнцаў.

“Ёсць прычыны аб’ектыўныя па змяншэнни колькасці. Спецыяльнасці культуралогія і сучасныя замежныя мовы пераходзяць зараз на іншы факультэт. А так, планы набору на 100% выконваюцца”, -- кажа намеснік дэкана факультэта Дзмітрый Рашэтнікаў.

Як вынікае, крызіс у першую чаргу закранае інтарэсы бюджэтнікаў, якія хоць і вымушаныя адпрацоўваць свой дыплом, але фармальна вучацца бясплатна. У выніку колькасць месцаў для іх пастаянна скарачаецца.

euroradio.fm


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение