Мінгарвыканкам дазволіў канцэрт "Крамбамбулі" у Мінску

Праект Лявона Вольскага пакажа сваю новую праграму “Drabadzi-drabada”. Упраўленне культуры Мінгарвыканкаму дала дазвол на правядзенне вялікага канцэрта “Крамбамбулі” у Мінску, паведамляе Тузін Гітоў са спасылкай на арганізатара мерапрыемства Ўладзіміра Шаблінскага.

Па яго словах, неўзабаве распачнецца рэкламная кампанія канцэрта, які мае адбыцца 11 лютага ў клубе Re:Public. “Крамбамбуля” на чале з Лявонам Вольскім пакажуць мінчукам сваю апошнюю праграму “Drabadzi-drabada”, прэзентацыя якой мусіла адбыцца яшчэ ў сакавіку, але не адбылася з-за адмены канцэрта. Арганізатары і музыкі спадзяюцца, што гэтым разам канцэрт пройдзе, як і запланавана. Да таго ж, 25 снежня Лявон Вольскі дасць сольны канцэрт у страўні “Камяніца”.

euroradio.fm


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение