20 гадоў таму Савецкага Саюзу ня стала

8 сьнежня ў межах кампаніі «Будзьма!» пройдзе сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага савета Беларусі ХІІ скліканьня, прысьвечаная 20-годзьдзю беларускай Незалежнасьці.

Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне на сядзібе Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13). 8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі «Віскулі» у Белавескай пушчы, лідэры Беларусі, Расеі і Ўкраіны — Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук — падпісалі пагадненьне аб дэнансацыі Саюзнай дамовы 1922 года. У пагадненьні канстатавалася, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». 25 жніўня 1991 году Беларусь аднавіла Незалежнасьць — Вярхоўны Савет 12-га скліканьня надаў статус канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб сувэрэнітэце.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение