Расейскія "Іскандэры" могуць разгарнуць у Беларусі

Калі перамовы з ЗША па супрацьракетнай абароне сарвуцца, Расея можа разгарнуць "Іскандэры" ў Беларусі, паведаміла ваенна-дыпляматычная крыніца ў Маскве.

"Іскандэры" раней плянавалася разьмясьціць толькі ў Калінінградзкай вобласьці. Зараз разглядаецца магчымасьць разьмяшчэньня гэтых комплексаў у Беларусі і Краснадарскім краі. Гэта дасьць магчымасьць адказваць на пагрозы стратэгічным ядзерным сілам Расеі, калі элемэнты СРА ЗША будуць разгорнутыя ля нашых (расейскіх – Радыё Свабода) межаў", – заявіў суразмоўца Інтэрфаксу.

***

"Іскандэр" – сэрыя апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў: Іскандэр, Іскандэр-Э, Іскандэр-К. Мяркуецца, што можа быць сродкам дастаўкі тактычнай ядзернай зброі. Максымальная адлегласьць палёту для зьнішчэньня мэты – 500 км. Да гэтага часу ў Беларусі знаходзіцца 2 расейскіх вайсковых аб'екта:

Радыё-лякацыйная станцыя "Волга" (Ганцавічы, Берасьцейская вобласьць) – уваходзіць у склад сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад. На баявым дзяжурству ад 1 кастрычніка 2003 году. Станцыя адсочвае пускі міжкантынентальных балістычных ракетаў на паўночна-заходнім кірунку. Паводле беларуска-раейскага пагадненьня 1995 году, уся маёмасьць,інфраструктура і зямля, на якой месьціцца «Волга» перададзеныя расейскаму боку на 25 гадоў (да 2020 году).

Радыё Свабода