Які помнік варта ўстанавіць у Мінску — князю Глебу, Машэраву ці Алексію ІІ?

Мінгарвыканкам вырашае, які з васьмі прапанаваных праектаў варта рэалізаваць. Далучайцеся да галасавання.

Мінгарвыканкам праводзіць галасаванне, каб вырашыць які помнік устанавіць у Мінску.

Прапануецца восем праектаў:

1. Мемарыяльны знак па ўшанаванні памяці ахвяр тэракту на станцыі мятро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 г. (за кошт ахвяраванняў на дапамогу пацярпелым)

2. Мемарыяльны знак па ўшанаванні памяці ахвяр тэрактаў і пацярпелых ад тэрактаў 14 і 22 верасня 2005 г. у г.Віцебску, 3 ліпеня 2008 г. і 11 красавіка 2011 г. у г.Менску (у комплексе будаўніцтва царквы на вуліцы Каліноўскага)

3. Помнік Алексію II (сродкі Экзархата)

4. Скульптурная кампазіцыя «Герб горада Мінска»

5. Мемарыяльны знак «Уз'яднанне земляў Беларусі ў 1939 годзе»

6. Мемарыяльныя кампазіцыі «1000-годдзе беларускай дзяржаўнасці (асобы ў гісторыі Беларусі)»

7. Помнік князю Глебу Ўсяслававічу

8. Помнік Пятру Машэраву

Падрабязна пра кожны з праектаў можна прачытаць на сайце Мінгарвыканкама. Там адбываецца і галасаванне.

Пакуль што свае меркаванне выказалі каля 1000 чалавек.

Лідзіруе варыянт кампазіцый асобаў з гісторыі Беларусі (30%) і ўшанавання ахвяраў тэрактаў (24%).

Пятро Машэраў і князь Глеб ідуць нага ў нагу (па 12%). На апошнім месцы Алексій ІІ (6%).

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение