Бяляцкага пачнуць судзіць 2 лістапада

Суд над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім прызначаны на 2 лістапада.

Разглядаць справу будзе суд Першамайскага раёну (судзьдзя Бандарэнка), але ў будынку суду Маскоўскага раёну. "Я разумею, што там месцаў больш, бо будынак Першамайскага суду стары", сказаў "Свабодзе" намесьнік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Паводле Стэфановіча, пакуль ніхто не казаў, што суд будзе закрытым. "Мы спадзяваліся, што ён будзе вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Але яго ня вызвалілі. Гэта азначае, што ўлады настроены на жорсткае пакараньне Алеся", — сказаў Стэфановіч. Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія шлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча. Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение