Адзіны курс даляра -- 8680

Лукашэнкаўцы не рашыліся знізіць курс нават да 8000. Дэвальвацыя дасягнула 190% ад пачатку года.

Аб’ём таргоў быў невялікім. Напрыклад, папярэдняя прапанова даляра складала $23,188 мільёна, попыт — $19,532 мільёна. У выніку аб’ём таргоў склаў $23,165 мільёна.

* * *

Cярэдні заробак у Беларусі апусціўся ніжэй за $230. З улікам абвешчанага росту тарыфнай стаўкі першага разраду заробак можа падрасці, але, відаць, не перавысіць 300 даляраў да канца года.

* * *

Дэвальвацыя апусціла цану бензіну АІ-92 да $0,57 за літр, а дызельнага паліва да $0,62. У бліжэйшы час варта чакаць новага істотнага падаражэння

* * *

Дэвальвацыя дасягнула 189,3% ад пачатку года. Сумны рэкорд дзесяцігоддзя.

У параўнанні з учорашнім днём аднаразовая дэвальвацыя склала 52%. Нагадаем, у маі дэвальвацыя было большай, на 54%.

* * *

Курс даляра спыніўся на ўзроўні 8680 рублёў. Таргі пачаліся з учорашняга курса дадатковай сесіі — 8 790 рублёў.

Еўра — 11 900 рублёў.

Наша Ніва