30 кастрычніка і 6 лістапада - шэсці на Дзяды

Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ мае намер правесці ў Минску два шэьця і два мітынгі, прысвечаныя Дню памінання продкаў "Дзяды".

Адказны сакратар Управы КХП-БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што ў Мінгарвыканкам і Мінскі абласны выканаўчы камітэт пададзеныя заяўкі на правядзенне шэсця 30 кастрычніка да ўрочышча Курапаты. "Маршрут - традыцыйны. Збор 30 кастрычніка ў 10.30 каля гадзіьнікавага завода "Прамень", потым шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланавана на 15 гадзінаў", - сказаў Чахольскі БелаПАН. Акрамя таго, у Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на другое традыцыйнае шэсце, якое праводзіць КХП - БНФ. "На 6 лістапада пададзеная заяўка на шэсце ад камвольнага камбінату да памятнага крыжу ў Лошыцкім яры. Таксама традыцыйна збор у 12 гадзінаў каля камвольнага камбінату, рух па вуліцы Маякоўскага да яра", - паведаміў прадстаўнік КХП-БНФ. Пакуль адказу на абедзьве заяўкі няма, адзначыў Алесь Чахольскі. "У Мінску мы далучаемся да шэсця ў Курапаты, якое ладзіць КХП-БНФ. А ў рэгіёнах нашыя актывісты будуць арганізоўваць талокі ў месцах, дзе пахаваныя ахвяры палітычных рэпрэсіяў", - заявіў у інтэрвію «Свабодзе» кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адказваючы на пытанне пра планы ПБНФ.

Радыё Свабода