Папраўкі ў закон аб органах дзяржбяспекі не будуць прыняты ў аўтарскім варыянце

На разглядзе ў палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу знаходзіцца законапраект аб змяненнях і дапаўненнях у закон «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Як паведаміў член Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алег Кот, праект закона не будзе прыняты ў аўтарскім варыянце, ён можа зведаць істотныя змены.

Законапраект паступіў дэпутатам 30 верасня, зараз накіраваны на разгляд ва ўсе пастаянныя камісіі і галоўнае экспертна-прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама зацікаўленым дзяржаўным органам.

«Да 21 кастрычніка неабходна ўнесці наяўныя заўвагі і прапановы па гэтым законапраекце.

Пасля гэтага адбудзецца першае пасяджэнне рабочай групы і пашыранае пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспекі, дзе дэпутаты і прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў дэталёва абмяркуюць спрэчныя моманты», — адзначыў Алег Кот.

Суразмоўца падкрэсліў, што «неабходна ўлічыць пазіцыю ўсіх зацікаўленых, на выхадзе ў першапачатковым выглядзе можа застацца толькі 50–60% дакумента».

«Казаць больш падрабязна аб гэтым законапраекце лічу дачасным. Пакуль ёсць толькі адно меркаванне — меркаванне распрацоўшчыка», — растлумачыў дэпутат.

Магчыма, да канца восеньскай сесіі законапраект будзе прыняты ў першым чытанні.

Карэкціроўка закона «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» звязаная са змяненнем заканадаўчай базы, у прыватнасці, у рэспубліцы прыняты законы аб статусе ваеннаслужачых, аб дзяржаўных сакрэтах і інш Акрамя таго, законапраект 2005 ужо не адпавядае сучасным патрабаванням.

Апублікаванне аўтарскага варыянту законапраекта ў Інтэрнэце суправаджалася бурным абмеркаваннем. У ім удакладнены правы і абавязкі супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі, якія структуры адносяцца да органаў дзяржбяспекі. Значныя змены ўнесены ў артыкулы пра контрразведвальную дзейнасць, аб умовах і межах прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі, аб камплектаванні органаў дзяржаўнай бяспекі. Закон «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» дапоўнены новымі артыкуламі аб прымяненні фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, выкарыстанні зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі, аб тым, хто можа быць супрацоўнікам і грамадзянским персаналам органаў дзяржаўнай бяспекі.

БЕЛТА