"8 канал" прадставіць праект "Размаўляем па-беларуску"

У канцы кастрычніка тэлеканал “8 канал” прадставіць праект “Размаўляем па-беларуску”, паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ “8 канал” Пётр Чарнаморац 27 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, на працягу тыдня ў эфіры тэлеканала будуць паказаны 12 фільмаў еўрапейскіх рэжысёраў, на беларускай мове.

Карціны перакладзеныя і агучаныя “8 каналам”. У іх ліку серыял “Анём і мячом” фільмы “Вяселле”, “Новыя амазонкі”, “Мішкі” і інш

Мэта праекта — падтрымаць беларускую мову.

Сёлета спаўняецца 15 гадоў, як “8 канал” выйшаў у эфір у Мінску. У гэтым годзе канал пачаў вяшчаць на тэрыторыі ўсёй краіны. Да 2015 года па ахопу аўдыторыі ён павінен дасягнуць паказчыкаў вядучых беларускіх каналаў.

БелаПАН