Макей распусціў кансультацыйную Раду пры Адміністрацыі, каб не ганьбіць яе сяброў

Сёння сябры грамадска-кансультацыйнай Рады пра Адміністрацыі прэзідэнта атрымалі ліст аб скасаванні гэтай структуры. Ліст прыйшоў за подпісам кіраўніка Адміністрацыі Уладзіміра Макея.

«Аналізуючы сітуацыю, што склалася ў апошні час вакол Рады, бачу, што яе праца не можа быць па-сапраўднаму плённай у атмасферы абвінавачванняў у тым, што гэтая структура цалкам падкантрольная ўладзе, што сябры Рады — гэта прызначэнцы Адміністрацыі прэзідэнта і гэтак далей», — напісаў Макей.

«Удзельнікі дзейнасці ГКР зазнаюць незаслужанае шальмаванне з боку ўнутраных і знешніх апанентаў шчырага дыялога. Вы самі гаварылі мне пра тое, што вас абвінавачваюць у «супрацоўніцтве з ўладамі». Абсалютна не хацелася б, каб дзейнасць ГКР наносіла ўрон рэпутацыі кожнага з вас, вяла да расколу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», — зазначаецца ў лісце.

Сябра Рады, журналіст Пятро Марцаў кажа: «Ад пачатку было зразумела, што Рада не будзе эфектыўнай. Калі яна не карыстаецца даверам, то, відаць, і не патрэбная. Уладам яна таксама не надта трэба, бо яны і так даволі самадастатковыя».

Грамадска-кансультацыйная Рада пры Адміністрацыі прэзідэнта створаная ў пачатку 2009. Мэтай было абмеркаванне «актуальных пытанняў развіцца дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапановаў па больш актыўнаму ўцягванню Беларусі ў сусветныя працэсы, удасканальванне накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны».

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение